- Новости
- Просмотров: 2254
Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся
РУСП “Масаляны” – моцная гаспадарка, якая вызначаецца стабільным развіццём. Мэтанакіраванае павышэнне культуры земляробства, значныя поспехі ў малочнай жывёлагадоўлі і пастаянны клопат пра людзей даюць свой плён. Працаўнікі тут упэўненыя ў заўтрашнім дні, яны ведаюць, што ў сельгаспрадпрыемства ёсць будучае. Вельмі прыемна, што ў аграрнай вытворчасці жадае працаваць моладзь, гэта сапраўдная заўтрашняя змена для тых, хто зараз умацоўвае агульны дабрабыт.