- Новости
- Просмотров: 1833
Сям'я Бірук з РУСП "Массаляны" прыняла удзел у сямейным праекце "Уладар сяла"
Раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2018» прайшоў 28 ліпеня ў аграгарадку Пархімаўцы.
Хто сказаў, што на сяле застаюцца толькі старэйшыя людзі, а ўсе маладыя ўцякаюць у горад? На самай справе і ў вёсках шмат маладых сямей, якія працуюць на сельгаспрадпрыемствах, расцяць дзяцей, знаходзяць час для творчасці, вядуць асабістую гаспадарку і сваімі рукамі робяць прыгожымі і ўтульнымі свае дамы і прысядзібныя участкі. Менавіта ў гэтым змаглі ўпэўніцца ўсе, хто наведаў у мінулую суботу аграгарадок Пархімаўцы і прысутнічаў на раённым конкурсе «Уладар сяла — 2018».
Арганізатары праекта, а імі выступілі раённы камітэт ГА “БРСМ”, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падрыхтавалі не проста конкурсную праграму, а сапраўднае свята як для ўдзельнікаў праекту, так і для усіх жыхароў і гасцей аграгарадка.
Подробнее: Сям'я Бірук з РУСП "Массаляны" прыняла удзел у сямейным праекце "Уладар сяла"