Переключение языков

Кнопка для слабовидящих

Агляд гатоўнасці тэхнікі да вясенніх палявых работ

Агляд  гатоўнасці тэхнікі да вясенніх палявых работ

         14 сакавіка ў гаспадарках Бераставіччыны прайшоў агляд гатоўнасці тэхнікі да вясенніх палявых работ. Камісія на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрыем Кадргулавым пабывала на машынных дварах гаспадарак. У аб’езде прынялі ўдзел начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці Аляксандр Курыла, загадчык сектара механізацыі Віктар Боська, галоўны спецыяліст сектара механізацыі Дзмітрый Шавель, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Апон.

         Вясна ў гэтым годзе ў адрозненне ад многіх іншых гадоў прыйшла “рашуча”, не пакінуўшы часу на “раскачку” працаўнікам сельскай гаспадаркі. Таму той, хто не спаў у шапку, а рыхтаваўся загадзя, безумоўна выйграў.

         — Усё пачынаецца з парадку, — адзначыў у самым пачатку агляду Дзмітрый Рафаэльевіч.

         У час аб’езду гатоўнасці тэхнікі да вясенніх палявых работ у гаспадарках Бераставіччыны былі праведзены канструктыўныя гутаркі, зроблены трапныя заўвагі, дадзены карысныя парады. Такі агляд вельмі патрэбны і актуальны, таму што “свежае вока” кваліфікаванай і дасведчанай камісіі часта заўважае тое, што на месцах можна часам і не заўважыць, або не прыдаць гэтаму належнага значэння.

         У добры час, шаноўныя аграрыі! Няхай у поле выйдзе надзейная тэхніка і ўсе работы будуць выкананы якасна і ў аптымальны тэрмін!



© 2016 - 2017 РАЙОННОЕ УНИТАРНОЕ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «МАCСОЛЯНЫ»