На галоўнай сцэне “Дажынак” у Вялікай Бераставіцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2022 года. Сярод перадавікоў жніва і прадстаўнікі Бераставіцкага раёна.
За значны ўклад уразвіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена Алегу Антушэвічу, дырэктару раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Масаляны». Уручыў Падзяку першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.
Першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Валяваты ўручыў узнагароды пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў сярод спецыялістаў сельскай гаспадаркі, сярод якіх аказаўся галоўны аграном РУСП «Масаляны» Сяргей Калеснік.