Переключение языков

Кнопка для слабовидящих

Пажылыя чытачы Масалянскай бібліятэкі абмеркавалі рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На гэты раз ўдзельнікі сабраліся на сустрэчу-параду “Як захаваць жыццё і здароўе”.


У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна харчавацца і выконваць рэжым дня. Бібліятэкар распавяла прысутным пра карысць вітамінаў, у якіх арганізм мае патрэбу, асабліва ў зімовую пару і вясной.


Шырока абмяркоўвалася тэма прафілактыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Госці сустрэчы абмяняліся рэцэптамі народнай медыцыны, падзяліліся парадамі з асабістага вопыту, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Быць здаровым модна – быць здаровым можна”.


Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”

© 2016 - 2017 РАЙОННОЕ УНИТАРНОЕ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «МАCСОЛЯНЫ»