Переключение языков

Кнопка для слабовидящих

Памяць жыве ў сэрцах нашчадкаў.

16 ліпеня – асаблівая дата ў гісторыі Бераставіччыны. У гэты дзень у 1944 годзе пасля трох гадоў фашысцкай акупацыі на бераставіцкую зямлю прыйшла доўгачаканая свабода. І хоць падзеі Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам усё далей ад нас, але памяць аб мужнасці і гераізме воінаў-вызваліцеляў назаўсёды застанецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў. І праз 78 гадоў ад гэтай памятнай падзеі бераставічане па-ранейшаму аддаюць даніну павагі тым, хто змагаўся і аддаў сваё жыццё за нашу незалежнасць і мірнае жыццё. Вось і напярэдадні дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўнікі РУСП «Масаляны» ўсклалі жывыя кветкі да помніка у аг. Масаляны.

© 2016 - 2017 РАЙОННОЕ УНИТАРНОЕ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «МАCСОЛЯНЫ»