Чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых “Ладачкі” філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” было прысвечана Міжнароднаму дню сям’і, якое адзначалася 15 мая.
У рамках праграмы “Ад душы – для душы” прайшоў урок этыкі “Пагаворым аб сям’і”. Прысутныя даведаліся пра паходжанне слова “сям’я” і абмеркавалі значэнне сям’і ў жыцці чалавека. А потым са стараннем прыняліся за складанне свайго радаслоўнага дрэва.
Пасяджэнне прайшло ў цёплай атмасферы. Госці бібліятэкі разглядалі сямейныя фотаздымкі, знаёміліся з кніжнай выставай “Семейный досуг”, спявалі песні, жартавалі і прыйшлі да высновы, што сям’я і сябры – самае дарагое ў жыцці чалавека.