Переключение языков

Кнопка для слабовидящих

Са спраўнай тэхнікай часу не страціш

         Лета адлічвае свой імклівы крок, прасторныя палі прывабліваюць вока раскошным зялёным аксамітным дываном. Пройдзе зусім мала часу, як паспее новы ўраджай, які трэба будзе ўбраць як мага хутчэй, каб не страціць каштоўнае зерне.

 

 

 

Са спраўнай тэхникай новый размер

         Ва ўсіх гаспадарках Бераставіч­чыны загадзя клапоцяцца, каб нішто не перашкодзіла напружанаму тэмпу ўборкі. Вось і ў РУСП “Масаляны” ўчора, калі мне давялося пабываць у гэтай гаспадарцы, людзі рупіліся каля камбайнаў. Усяго іх на жніве бу­дзе выкарыстоўвацца пяць, усю тэхніку прывядуць у сапраўдную “баявую гатоўнасць”. Ранейшы штамп “бітва за ўраджай” і зараз не страчвае сваёй актуальнасці, бо харчовая бяспека краіны па-ранейшаму застаецца для нас адной з самых важных задач. Механізатары ў РУСП “Масаляны” заняты зараз бягучым рамонтам, спраўляюцца з ім самі. Запчастак хапае, ды і тэхніку тут берагуць, каб доўга служыла.

         Механізатар Аляксандр Іва­ноўскі мае вялікі стаж работы. Калісьці пачынаў памочнікам камбайнера на ранейшым СК-6, малаціў на “Ніве”, “Доне”, а зараз ужо адзінаццаты сезон будзе працаваць на “Лексіёне”, прапушчальная здольнасць якога самая вялікая. Але і тыя, што былі раней, служылі дбайнаму камбайнеру “верай і праўдай”. Зараз механізатар стараецца ўсё прадугледзець, падрыхтаваць свайго магутнага “жалезнага сябра” так, каб потым не ўзнікала праблем. Калі прыйдзе час зжаць першы сноп з новага ўраджаю, вытворчая тэхніка не падвядзе.

         Механізатары Аляксандр Максі­мік і Юрый Калюта будуць малаціць на сваіх дагледжаных КЗС-10 і КЗС-12. Зараз яны таксама стараюцца зрабіць усё магчымае, каб потым быць упэўненымі ў сваіх сілах. Дзякуючы “моцнаму звяну”, працавітым людзям, павышэнню культуры земляробства, гэтая гаспадарка вылучаецца стабільнай работай, збожжавыя тут даюць багаты ўраджай.

         Няхай гэты год спаўна апраўдае чаканні нашых аграрыяў!

Ніна Наддэ, фота аўтара

© 2016 - 2017 РАЙОННОЕ УНИТАРНОЕ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «МАCСОЛЯНЫ»