Переключение языков

Кнопка для слабовидящих

Вучні Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы пабывалі на экскурсіі ў музеі “Вытокі”

Для вывучэння навучэнцамі Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы гісторыі, культуры сваёй малой радзімы была арганізавана паездка ў народны гісторыка-краязнаўчы музей «Вытокі» ў сярэдняй школе аграгарадка Малая Бераставіца. Перад наведваннем музея з дзецьмі была праведзена гутарка аб сутнасці краязнаўчых музеяў, пра важнасць традыцыі наведвання музеяў і аб правілах паводзін у час экскурсіі. У школе нас сустрэла экскурсавод, настаўнік гісторыі Тамара Іванаўна Эйсмант.

 

 

Падчас тэматычнай экскурсіі дзеці даведаліся шмат пра гісторыю Малабераставіцкай школы, змаглі разгледзець інтэр’ер сялянскага пакоя 30-х- 40-х гадоў 20-га ст Экскурсавод прапанавала юным наведвальнікам паспрабаваць свае сілы ў намалоце мукі пры дапамозе каменных жорнаў, а таксама адчуць сябе маленькімі пастушкамі, што збіраюць статак, пасвістваючы ў самаробны свісток з рога. Наведаўшы музей, навучэнцы бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй і побытам нашых прадзедаў, сваімі вачыма ўбачылі пудаўку, шкляную мухалоўку, ступу, а таксама даведаліся, якое значэнне нашы продкі надавалі хлебу і як цяжка яго атрымлівалі. Масалянскія дзеці змаглі яшчэ раз пераканацца ў тым, што наш бераставіцкі край мае сваю ўнікальную гісторыю і такую ж унікальную культуру. Такім відавочным чынам народны краязнаўчы музей «Вытокі» адкрывае магчымасць для далучэння бераставічан да духоўнай і матэрыяльнай культуры нашай малой радзімы.

© 2016 - 2017 РАЙОННОЕ УНИТАРНОЕ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «МАCСОЛЯНЫ»