Переключение языков

Нізкі паклон вам, хлебаробы! Святочнае мерапрыемства да Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адбылося ў Вялікай Бераставіцы

Дэлегацыя РУСП “Массаляны” прыняла удел у святочным мерапрыемстве.

Антон Кулісевіч падзякаваў усім за старанную працу, за адданасць роднай зямлі, за прафесіяналізм і адказнасць і ўручыў узнагароды раённага выканаўчага камітэта. Ганаровай граматай райвыканкама былі ўзнагароджаны Марына Лоскат, жывёлавод РУСП “Масаляны”, Віктар Багай, трактарыст-машыніст РУСП “Масаляны”. Грамату райвыканкама атрымала Валянціна Матук, аператар машыннага даення РУСП “Масаляны”.

Цэлы шэраг узнагарод са словамі віншаванняў атрымалі працаўнікі аграрнай сферы ад першага намесніка старшыні Бераставіцкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандра Курыла і першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Паўла Буткевіча.

А лепшым работнікам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў і прымаюць актыўны удзел у прафсаюзным жыцці, узнагароды ўручыў старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Анішчык.

Цёплыя словы падзякі за працу прагучалі для работнікаў сельскай гаспадаркі таксама старшыні Бераставіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Андрэя Шчукі, сакратара бюро райкама БРСМ Анастасіі Несцярук, якія таксама ўручылі падрыхтаваныя падарункі.

Яшчэ адзін блок святочнага мерапрыемства быў прысвечаны лепшым па прафесіі — сапраўдным прафесіяналам і майстрам сваёй галіны. Узнагароды пераможцам індывідуальнага раённага спаборніцтва за званне “Лепшы па прафесіі » ў 2021 годзе ўручыў першы намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Курыла.

© 2016 - 2017 РАЙОННОЕ УНИТАРНОЕ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «МАCСОЛЯНЫ»